Knigogid.com
KnigoGid » Книги » Разная литература » Прочее » Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать бесплатно Алесь Марціновіч - Былое, але не думы. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid.com (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Название:
Былое, але не думы
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
19 июнь 2019
Количество просмотров:
156
Читать онлайн
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки Nice-Books.com

Былое, але не думы читать онлайн бесплатно

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Назад 1 2 3 4 5 ... 41 Вперед
Перейти на страницу:

Алесь МАРЦІНОВІЧ

БЫЛОЕ, АЛЕ НЕ ДУМЫ

Сёе-тое з пражытага і перажытага

Вядомы расійскі пісьменнік Юрый Бондараў для пераважнай большасці чытачоўперш за ўсё знакаміты раманіст. Аднак ён не цураўся і малых празаічных жанраў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць ягоны зборнік «Мгновения», што выйшаў у 1983 годзе ў маскоўскім выдавецтве «Молодая гвардия». У пачатку яго Ю. Бондараў прызнаецца: «... Всякая книга начинается гораздо раньше, чем написана первая строка. Много лет назад я задумал написать не повесть, не роман, не хронику, а книгу — мозаику человеческой жизни...»

Значна раней, чым быў напісаны першы радок, нарадзілася і гэтая мая кніга «Былое, але не думы». Дарэчы, падштурхнуў мяне на напісанне яе мой старэйшы сын Дзяніс. Перадгісторыя ж такая. Дзянісу, а таксама малодшаму Ягору, дый жонцы сваёй я нярэдка расказваў пра многія цікавыя выпадкі з уласнага жыцця. Дый не толькі з уласнага. Часам прыгадваў і тое, што адбывалася з маімі сябрамі ці з пісьменнікамі, якіх ведаў. Калі-нікалі чуў асобныя, чымсьці адметныя, выпадкі з іхняга жыцця дый жыцця не толькі літаратараў з вуснаў іншых людзей. Найчасцей усё гэтаяк са мною, так і з іміадбывалася дзе-небудзь у застоллі, за сяброўскай чаркай, а то і ўвогуле ва ўмовах, у чымсьці неардынарных.

Слухаў мой старэйшы сын гэтыя аповеды, слухаў, а аднойчы і прапанаваў: «Чаму б табе, бацька, не напісаць кнігу пра ўсё гэта?» Аднак праходзіў год за годам, а я ўсё ніяк не мог узяцца за пяро. Канечне, і іншых задумак было шмат, і розных, не толькі літаратурных, клопатаў, але прычына такой, не характэрнай для мяне, марудлівасці, хавалася і ў іншым. Пракручваючы ў памяці розныя гісторыі, усё больш упэўніваўся, што тыя, хто мае да іх дачыненне, не заўсёды паўстаюць, мякка кажучы, у выгадным святле. Зразумела, некаторыя прозвішчы можна не называць. Каму трэба, і так здагадаецца, пра каго ідзе гаворка. Калі ж не здагадаецца, то такой бядыгалоўнае, сутнасць.

Праўда, як у такім разе, быць самому? Хавацца за чужымі прозвішчамі не выпадае. Усё ж многае з таго, што не забылася, адбывалася менавіта са мной. Штосьці апусціцьтаксама не выйсце, бо акурат гэтае «штосьці» нярэдка самае цікавае і адметнае. Апроч усяго не давала спакою і такая думка: ці не нашкоджу я празмернай сваёй адкрытасцю самому сабе, ці не знойдуцца тыя, хто захоча маю давяральна-шчырую споведзь выкарыстаць супраць мяне? У нас жа апошнім часам столькі розных пісак у жанры ананімкі развялося. У поце чала стараюцца тыя, хто ў сваім воку і бервяна не бачыць, а ў чужым спакою яму не дае і звычайная парушынка.

Ды чым больш праходзіла часу, тым часцей я спыняўся на тым, што кнігу «Былое, але не думы» ўсё ж трэба пісаць. Ёсць харошая прымаўка: «Ваўкоў баяццау лес не хадзіць». Той, у каго пастаянна жыве свярблівае жаданне каго-небудзь абавязкова абліць памыямі, у любым выпадку знойдзе прычыну зрабіць гэта. Чалавек жа разумны ўсё ўспрыме спакойна. Дзе пасмяецца, у іншым выпадку, магчыма, і зарагоча. Часам задумаецца, а то і здзівіцца. Дый як жа інакш, калі ўсё гэта се ля ві. Прыйшоўшы да такой, як мне здаецца, правільнай высновы, я ўжо не мог не ўзяцца за пяро.

Назву кнігі даў па аналогіі з Аляксандрам Герцэнам невыпадкова. Ні ў якім разе не падумайце толькі, што ледзь не збіраюся стаць з ім поруч. У яго, як вядома, ёсць кніга «Былое і думы»адна з лепшых у рускай мемуарнай літаратуры, а асабісты лёс А. Герцэна ракрываецца ў шырокім гістарычным кантэксце. У мяне таксама былое, але гэта, канечне ж, не думы, а толькі пэўныя імгненні жыцця. Часцей нечаканыя. Часам з гумарыстычнай падсветкай. Без прэтэнзіі на нейкі шырокі аналіз і ахоп падзей.

Паэтэсы адметныя ...нагамі

Адразу ўзнікла пытанне, а з чаго пачаць? Запомнілася ж многае. Дый шмат што прэтэндуе на тое, каб пра яго расказаць у першую чаргу. Усё ніяк не мог вызначыцца наконт таго, якімі згадкамі адкрыць гэты свой аповед. Доўга думаў-разважаў. Штосьці адпрэчваў, нешта канкрэтызаваў. Так працягвалася да таго моманту думаў, пакуль у галаве маланкава не мільгнула думка: «А ці трэба Амерыку адкрываць?»

Пра што звычайна гавораць мужчыны, сабраўшыся за бяседным сталом? Канечне, шмат пра што. Але найперш... Вядома ж, абавязкова згадваюць прыгожую палавіну чалавецтва. Хтосьці хваліцца сваімі амурнымі паходжаннямі. Нехта ці не пагардліва крывіць вусны: маўляў, залівай, хвалько, ды меру знай. Знаходзіцца і той, хто, не звяртаючы ўвагі на гэта, чарговы раз рашуча налівае чаркі, даючы зразумець, што не дзеля гэтага сабраліся, каб траціць час на пустыя размовы: трэба любіць, а не пра любоў гаварыць. Тым не меш і пасля перакуленых чарак гаворка працягваецца ў ранейшым рэчышчы. Вельмі ж казытлівая гэтая тэма. Дый усё тое, што тычыцца жанчын на дзіва цікава.

То чаму б з разваг пра іх, прыгажунек, і не пачаць гаворку? З дзяўчатак, як назваў жанчын гадоў трыццаць назад вядомы пісьменнік К., калі я завітаў да яго ў кабінет браць інтэрв’ю для «ЛіМа». Ды цяпер гаворка не пра яго.

Было гэта даўнавата. У тыя часы яшчэ, калі ў «ЛіМе» фотакарэспандэнтам працаваў майстар сваёй справы светлай памяці Уладзімір Крук. Часам мы маглі пасядзець у ягонай лабараторыі пры чырвоным святле. Зразумела, не за чаем ці за кавай. Чай і каву можна і не ў лабараторыі піць, а ў кабінеце. Дый не пры чырвоным, а пры дзённым святле. Пры чырвоным жа святле, ды яшчэ не за чаем ці за кавай, розныя рамантычныя думкі прыходзяць. А якая рамантыка без дзяўчатак? Пытанне, думаецца, не проста рытарычнае, а больш чым рытарычнае.

Неяк Уладзімір Андрэевіч парыўшыся ў стосе здымкаў, выцягнуў з яго адзін з іх.

— Пытанне на засыпку, — сказаў ён, — паказваючы мне здымак, адначасова закрываючы ягоную верхнюю палову. — Вось зняў на адным з пленумаў нашых паэтэс. Ці не здагадаешся па нагах, каторая з іх стаіць?

Я адразу адмовіўся ад такой прапановы:

— Куды мне? У гэтым можа разабрацца той, — засмяяўся я, — хто ацэньвае паэтэс не толькі па іх творчасці.

— Слабак, — адказаў Крук і прапанаваў: — то пайшлі, пашукаем, хто лепей у гэтым разбіраецца, чым ты.

Выйшлі ў калідор. І трэба ж так здарыцца, што там у гэты час якраз стаяў паэт К.

— Гэты назаве, — узрадаваўся Уладзімір Андрэевіч.

— Пра што вы? — здзівіўся К.

Крук паказаў яму здымак, па-ранейшаму прыкрываючы ягоную верхнюю частку:

— Па нагах можаш вызначыць, каторай з паэтэс яны належаць?

— Па нагах? — адразу было відаць, што такая прапанова паэту спадабалася. К. усміхнуўся, як той кот, які толькі што з’еў смятану, пачаў уважліва прыглядацца да здымка. — Гэта, здаецца, ногі... — Ён назваў знакамітую паэтэсу. — А гэта ... — Прагучала яшчэ адно прозвішча. З пяці выпадкаў К. памыліўся толькі ў двух. Кінулася ў вочы тое, што калі называў некаторых уладальніц ног, ягоны твар расплываўся ў блазнаватай усмешцы.

Месца «адсідкі» — камсамол

Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна я трапіў па размеркаванні ў рэдакцыю драгічынскай раённай газеты «Запаветы Леніна». Знаходзілася яна на той час у двухпавярховым будынку, які можна назваць мясцовым Домам Саветаў. Аднак, хоць у асноўным у ім размяшчаўся сам райвыканкам і ягоныя аддзелы, ставала месца і іншым арганізацыям. Прынамсі, апроч рэдакцыі на першым паверсе знаходзілася друкарня, райкам камсамола.

Я са сваім сябрам Расціславам Пратасевічам часцей завітваў да камсамольцаў. Яно і зразумела: райкамаўскія работнікі былі нам бліжэй па ўзросце, таму і больш было ў нас агульнага. Часам прымалі і ўдзел у мерапрыемствах, якія ладзілі яны. І таму, што гэта было цікава, але і для таго яшчэ, што з’яўлялася магчымасць напісаць які-небудзь матэрыял для газеты. А то і карысталіся іхняй машынай для паездкі ў камандзіроўку.

Аднак маё наведванне райкама камсамола ўсё часцей стала абмяжоўвацца сектарам уліку, у якім працавала нядаўняя выпускніца адной з драгічынскіх школ Валя. Яна не прайшла па конкурсе. Здаецца, паступала ў тагачасны Брэсцкі педагагічны інстытут, а паколькі ў школе з’яўлялася камсамольскім актывістам, то яе і ўзялі на працу ў райкам. Толькі ўбачыў яе, як яна мне спадабалася. І не заўважыў, як пачаў бавіць час у яе кабінеце. Дайшло нават да таго, што нярэдка, калі я тэрмінова патрабаваўся ў рэдакцыі, той жа Слава ішоў і клікаў мяне.

Так, для мяне Пратасевіч быў і па сённяшні дзень з’яўляецца менавіта Славам, хоць ці не ўсе завуць яго Росцікам. Калі Слава чарговы раз «прыводзіў» мяне з «камсамола» ў рэдакцыю, сёй-той пачаў пасмейвацца. Маўляў, што карысці з гэтых хаджэнняў «у камсамол». Аднак на гэтыя ўсмешкі я не крыўдаваў. Крыўдаваў тады, калі знаходзіліся ахвочыя, зразумела, з мужчын, недвухсэнсоўна намякнуць на што-небудзь такое, чаго і ў паміне не было. Яшчэ больш непрыемна станавілася, калі гаварылі, што яна з кім-небудзь сустракаецца.

Назад 1 2 3 4 5 ... 41 Вперед
Перейти на страницу:

Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки Nice-Books.com.


Былое, але не думы отзывы

Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор Knigogid.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*